Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.10.2012

Моладзь і Беларускі саюз афіцэраў

29 кастрычніка 2012 г. у ДУА “Слабадакучынская сярэдняя школа” прайшла сустрэча з прадстаўнікамі Беларускага саюза афіцэраў.

    На Капыльшчыне  развівае сваю дзейнасць рэгіянальны рэсурсны цэнтр вуснагістарычных даследаванняў. Пашыраецца  супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі краіны. 29 кастрычніка 2012 г. у ДУА “Слабадакучынская сярэдняя школа”  пры падтрымцы Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e. V.” (ФРГ) і ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі"  прайшла сустрэча з прадстаўнікамі Беларускага саюза афіцэраў. Сёння БСА (адзначае 20-годдзе) праводзіць  значную работу па ваенна-патрыятычнаму выхаванню дапрызыўнай    і прызыўнай моладзі, папулярызацыі ваеннай службы.

    Палкоўнік запасу Васілій Скрыннікаў, намеснік старшыні Рэспубліканскага Савета ГА “БСА”, расказаў будучым абаронцам Айчыны аб падрыхтоўцы юнакоў да ваеннай службы, а таксама пра асабісты вопыт.    Васілій Савельевіч прайшоў ратнымі шляхамі многія кропкі Савецкага Саюза. У яго  паслужным спісе не толькі Камчатка, Сахалін, Далёкі Усход, Беларусь, але і такія краіны як Манголія і ГДР. За гады службы ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь сям’я Скрыннікава змяніла сем гарнізонаў, а сын чатыры школы. Ужо, знаходзячыся ў запасе,   былы вайсковец з задавальненнем працаваў у сувораўскім вучылішчы, Акадэміі фізічнай культуры, дырэктарам Рэспубліканскага дома ДОСААФ.

-          Кожны малады чалавек павінен адслужыць у арміі так, каб самаму было карысна і бацькам не сорамна. А для гэтага патрэбны трывалыя веды, моцны характар, фізічная падрыхтоўка.   Такія высокія паняцці, як абавязак, гонар, любоў да Радзімы, і сёння, і ва ўсе часы з’яўляюцца свяшчэннымі для нашых воінаў, патрыётаў, грамадзян, усіх сапраўдных мужчын! – падкрэсліў ветэран арміі.

    Аляксандр Пякарскі, старшы прапаршчык запасу і старшыня Капыльскай раённай арганізацыі БСА, праходзіў службу на флоце.  Былы выпускнік СШ №2 г.Капыля служыў на Чорным і Балтыйскім морах, пабываў у Афрыцы (Ангола), Паўднёвай Амерыцы (Куба) і іншых краінах.

-          Воіны, якія прызываліся з Капыльскага раёна паспяхова дэманстрыруюць прафесіянальнае майстэрства і з гонарам выконваюць пастаўленыя задачы, захоўваючы вернасць прысязе і воінскаму абавязку, - адзначыў Аляксандр Уладзіміравіч.

Цікавым было выступленне Аляксандра Касінскага, старшыні раённай арганізацыі

ДОСААФ.

-          Капыльшчына – Радзіма герояў! На гэтым вопыце мы будуем сваю дзейнасць. Арганізуюцца паездкі па месцах працоўнай і баявой славы. Напрыклад, распрацаваны маршрут: “Вялікія Прусы – урочышча Гнілуха – вуліца Заазёрная (Капыль) – Слабада-Кучынка”. Для моладзі праводзяцца спаборніцты розных кірункаў.

  Затым Аляксадр Іванавіч запрасіў юнакоў і дзяўчат Слабада-Кучынскай СШ на курсы па падрыхтоўцы вадзіцеляў розных катэгорый.

  Пад канец сустрэчы палкоўнік Скрыннікаў уручыў падарункі ад ГА “БСА”: журналы, газеты, кнігі, дыскі з песнямі і кінафільмамі з ваенна-патрыятычнай тэматыкай.     

                                                                    Барыс Дзенісюк,

                                                                     намеснік дырэктара

                                                                     ДУА “Слабадакучынская СШ”, кіраўнік       

                                                                    рэгіянальнага рэсурснага цэнтра вуснагістарычных

                                                                    даследаванняў.                       

Фотоматериалы

  • Слова приветствия начальника главного управления по образованию Миноблисполкома Н.Н. Башко участникам третьего этапа республиканской олимпиады по учебным предметам

Разделы сайта