Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.03.2019

"Зямля Навагрудская, краю мой родны...” — звяртаўся да свайго роднага краю яго вялікі ураджэнец Адам Міцкевіч

   Горад Навагрудак, паводле археалагічных звестак, існуе з канца Х стагоддзя, а  першае летапіснае ўпамінанне пазначана 1252 годам пад назвай Навагародак, паводле іншых звестак – годам заснавання горада лічыцца 1116 год. Горад славуты як старажытная сталіца Вялікага Княства Літоўскага, рэзідэнцыя князя Міндоўга, а з 1415 – рэзідэнцыя праваслаўнага мітрапаліта Вялікага Княства Літоўскага. У 1511 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права. Пазней ў розныя часы горад Навагрудак (мясцовыя жыхары называюць горад на свой лад – Навáградак) быў цэнтрам павета паслядоўна Слонімскай, Літоўскай, Гродзенскай, Мінскай губерній. Сёння горад Навагрудак – горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Навагрудскага раёна, які славуты сваімі людзьмі.

  У сакавіку гэтага года – першым месяцы вясны, часе абуджэння прыроды – дырэктары ўстаноў адукацыі і спецыялісты ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Капыльскага райвыканкама на чале з начальнікам Аляксандрам Анатольевічам Дубінам і старшыней раённай прафсаюзнай арганізаціі Каменко Л. М.здзейснілі цікавае падарожжа ў рамках абмену вопытам  працы сістэмы адукацыі Навагрудскага раёна і Навагрудскай прафсаюзнай арганізацыі. Дэлегацыю Капыльскага раёна сустракала старшыня галіновага прафсаюза Тур Жанна Аляксандраўна.

  Як навагрудская зямля цікавіць археолагаў так і мы зацікавіліся і вырашылі знайсці штосьці новае, арыгінальнае і сучаснае ва ўстановах адукацыі горада Навагрудка. І нам гэта ўдалося:арыгінальнае афармленне класных кабінетаў, фае  з выкарыстаннем графіці і ўнутрышкольнай пляцоўкі па ПДД сярэдняй школы № 5 г. Навагрудка. Асабліва ўразілі сонечныя батарэі на даху дашкольнай установы адукацыі, альтэрнатыўнай энергіі якіх хапае на абагрэў басейна для дашкольнікаў. І многае, многае іншае…

  Шчаслівыя ад сустрэчы з Навагрудчынай, радзімай Адама Міцкевіча і многіх іншых славутых сыноў і дачок Беларусі, мы вярталіся ў Капыль, абмяркоўваючы вынікі падарожжа. 

  Усе былі адзінадушнымі ў адным: экскурсія не толькі цікавая, але і неабходная: такія сустрэчы папулярызуюць перадавы вопыт у рэгіенах, выклікаюць жаданне часцей адкрываць для сябе штосьці новае і вельмі неабходнае.

Фотоматериалы

  • Слова приветствия начальника главного управления по образованию Миноблисполкома Н.Н. Башко участникам третьего этапа республиканской олимпиады по учебным предметам

Разделы сайта