Каб папярэдзіць пажары і гібель людзей на іх, з 1 лютага па 31 сакавіка на тэрыторыі Мінскай вобласці, у тым ліку і на Капыльшчыне, праходзяць мерапрыемствы прафілактычнага характару.
У іх рэалізацыі задзейнічаны супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, сельвыканкамы, ТЦСАН, медыкі, установы адукацыі, назіральныя камісіі і інш. Адбываюцца сустрэчы з працоўнымі калектывамі, сходы грамадзян у сельскіх населеных пунктах, запланаваны наведванні адзінокіх і адзінока пражываючых, састарэлых, інвалідаў, сем’яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці.
Такая пільная ўвага да грамадзян, якія патрабуюць дадатковага клопату, прадыктавана сітуацыяй, што склалася апошнім часам на Міншчыне: вырасла колькасць пажараў, на якіх гінуць людзі.