Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.10.2012

Семінар “Літаратурная Капыльшчына: мінулае і сучаснасць”

14 кастрычніка 2012 г. на базе рэгіянальнага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў ДУА “Слабадакучынская сярэдняя школа” прайшоў семінар “Літаратурная Капыльшчына: мінулае і сучаснасць”.

14 кастрычніка 2012 г. на базе рэгіянальнага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў ДУА “Слабадакучынская сярэдняя школа” пры падтрымцы Прадстаўніцтва зарэгістрыраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e. V.” (ФРГ) і ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” прайшоў семінар “Літаратурная Капыльшчына: мінулае і сучаснасць”.

Эпіграфам мерапрыемства сталі словы з верша былой настаўніцы Пацейкаўскай СШ Галіны Іванаўны Салавей:

                              Нам трэба прыгожа пражыць

                                                           і памерці –

                               Каб кожны сказаў: “Я пражыў

                                                                 нездарма”,

                               У гісторыі нашай, каб след свой

                                                                 не сцерці,

                               Другога й жадання няма!

 

У семінары прынялі ўдзел Алесь Марціновіч і Леаніда Падвойская, члены Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь; Мікалай Майсюк, Любоў Мотуз, Ядвіга Малевіч, Вікторыя Матусевіч, Вікторыя Коршук – самабытныя паэты Капыльшчыны; Святлана Кубрак, Вадзім Салавей, Святлана Астрэйка, Барыс Дзенісюк – настаўнікі Капыльскага раёна з вопытам работы па вуснагістарычнай тэматыцы.

Тэатральнае прадстаўленне з паказам прэзентацый забяспечылі вучні   гуртка “Юныя экскурсаводы” ДУА “Пацейкаўская сярэдняя школа” (кір. Вадзім Салавей).

Госці наведалі школьны музей імя І.С.Трацэўскага, у якім члены клуба “Патрыёты Радзімы”  правялі краязнаўчую гасцёўню, прысвечаную 113-гадавіне з дня нараджэння пісьменніка Адама Бабарэкі.

У ходзе абмеркавання былі закрануты  праблемы сучаснай паэзіі і прозы, магчымасці падтрымкі маладых паэтаў Капыльшчыны, вызначаны перспектывы для развіцця вуснагістарычных даследаванняў у адукацыі дарослых.

У канцы семінара ўдзельнікі мерапрыемства    ўсклалі кветкі да помніка, устаноўленага ў гонар 100-годдзя народнай адукацыі в. Слабада-Кучынка.

                                            Барыс Дзенісюк, кіраўнік рэсурснага цэнтра вуснагістарычных        

                                           даследаванняў

 

 

 

 

 

 

Фотоматериалы

  • Слова приветствия начальника главного управления по образованию Миноблисполкома Н.Н. Башко участникам третьего этапа республиканской олимпиады по учебным предметам

Разделы сайта