Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.12.2016

Цырымонія ўзнагароджання 20 дзяцей, удастоеных па рашэнні ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама звання «Вучань года Мінскай вобласці-2016», адбылася на абласным свяце ў Салігорску.

Вучні-лідары атрымалі дыпломы, а таксама значкі. Традыцыя ўзнагароджання на галоўнай абласной ёлцы дзяцей, якія асабліва вызначыліся ў вучобе, творчасці, навуцы і спорце, была закладзена ў мінулым годзе.


Сярод тых, хто сёлета атрымаў ганаровае званне вучня года, і вучаніца 7 «А» класа гімназіі № 1 г. Капыля Настасся Карповіч, якая адзначана ў кірунку «Творчая дзейнасць».
З самых ранніх гадоў Насця захапляецца музыкай, мае цудоўныя вакальныя даныя. У 2016 годзе яна заваявала першую прэмію VI Міжнароднага конкурсу «Jazz-Time», з’яўлялася пераможцай конкурсу песні «Золотая лира», ІІІ Міжнароднага конкурсу-фестывалю музычна-мастацкай творчасці «Славянские встречи», Міжнароднай алімпіяды «Мой мир — искусство», ІІІ Рэспубліканскага фестываля-конкурсу песні ДТСААФ «Воину-победителю поем мы славу». Жыццёвае крэда Настассі — «З песняй па жыцці».
Увогуле на галоўнай абласной ёлцы ў Палацы культуры Салігорска сабраліся 740 хлопчыкаў і дзяўчынак з раёнаў Мінскай вобласці (15 з іх прадстаўлялі Капыльшчыну). Удзел у мерапрыемстве прыняў і старшыня Мінаблвыканкама Сямён Барысавіч Шапіра. Ён цёпла павіншаваў з надыходзячым Новым годам, пажадаў дзецям здароўя і поспехаў у вучобе, адзначыўшы, што ў Беларусі працягваецца будаўніцтва аб’ектаў адукацыі і спартыўных аб’ектаў, важнасць якіх відавочная. У цэлым дзяржавай робіцца многае, каб дзеці вырасталі ўсебакова развітымі людзьмі, асабліва падкрэсліў Сямён Барысавіч Шапіра. Пасля гэтага губернатар разам з ганаровымі гасцямі свята ўручыў дзецям падарункі.
У гэтым годзе абласное дабрачыннае свята атрымала назву «Навагодняе падарожжа ў казачную краіну». Яго арганізатары стварылі для дзяцей незабыўную атмасферу. Дзеці прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме «Горад дзяцінства», сустрэліся з казачнымі героямі, азнаёміліся з выставамі творчых работ, паспявалі ў караоке, сфатаграфаваліся на памяць. Таксама для дзяцей паказалі прадстаўленне «Добрая казка чароўнага ліхтара».

Фотоматериалы

  • Слова приветствия начальника главного управления по образованию Миноблисполкома Н.Н. Башко участникам третьего этапа республиканской олимпиады по учебным предметам

Разделы сайта