Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

21.02.20

Міжнародны дзень роднай мовы

     Міжнародны дзень роднай мовы штогод адзначаецца 21 лютага. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

     Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

     Ва ўсіх установах адукацыі раёна мерапрыемствы, прымеркаваныя гэтай даце. Была арганізаваны выставы “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”, прайшлі акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, інфармацыйныя гадзіны, віктарыны і інш. Падчас мерапрыемстваў вучні знаёміліся з гісторыяй і традыцыямі свята, з выказваннямі класікаў беларускай літаратуры пра родную мову, узгадвалі “залацінкі” народнай мудрасці (прыказкі, прымаўкі, загадкі), чыталі вершы пра Радзіму, адказвалі на пытанні віктарыны.

     “Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю”. (Я.Колас)

Фотаматэрыялы

  • Слова приветствия начальника главного управления по образованию Миноблисполкома Н.Н. Башко участникам третьего этапа республиканской олимпиады по учебным предметам