Конкурс праводзіўся сярод вучняў наступных ўзроставых катэгорый: 1-4 класы, 5-6 класы, 7-8 класы, 9-10 класы. Усяго ў конкурсе прыняў ўдзел 51 вучань. Пераможцы раённага этапу конкурсу, заняўшыя першыя месцы ў кожнай узроставай катэгорыі, прымуць удзел у абласным этапе конкурсу.
У склад журы ўвайшла член Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Цвірка, якая адзначыла наступнае: “Конкурс прынёс удзельнікам і гледачам нямала прыемных хвілін. Вельмі парадавала, што на Капыльшчыне так шмат таленавітых дзетак, якія любяць чытаць, з задавальненнем вучаць вершы і прозу на памяць, праз сэрца прапускаюць іх, дэкламуючы са сцэны”.