Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

23.12.16

у Палацы Рэспублікі сталіцы адбылася дабрачынная Галоўная ёлка краіны з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Пяць вучняў школ нашага раёна — пераможцы алімпіяд, творчых і спартыўных конкурсаў, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў — атрымалі права прыняць удзел у гэтым прыгожым запамінальным свяце.

Разам з іншымі дзецьмі Беларусі ў гэты дзень весяліліся навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі»: Ягор Александровіч — пераможца заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі, Ульяна Шпакевіч — выдатніца вучобы, неаднаразовы прызёр і чэмпіёнка рэспубліканскіх і абласных спартыўных спаборніцтваў, Настасся Карповіч — уладальніца  заахвочвальнай прэміі з уручэннем пасведчання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, выдатніца вучобы, лаўрэат IV Міжнароднага конкурсу-фестывалю музычна-мастацкай творчасці «Славянскія сустрэчы» і іншых конкурсаў. Дзяржаўную ўстанову адукацыі  «Сярэдняя  школа  № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага» прадстаўлялі таксама таленавітыя і паспяховыя вучаніцы. Гэта пастаянная ўдзельніца і прызёр разнастайных рэспубліканскіх, абласных і раённых спартыўных спаборніцтваў Мілана Драніч і выдатніца вучобы, пераможца абласной дыстанцыйнай алімпіяды па беларускай мове, пастаянны ўдзельнік і прызёр гульняў-конкурсаў па вучэбных прадметах, шахматыстка Паліна Танко.

Фотаматэрыялы

  • Слова приветствия начальника главного управления по образованию Миноблисполкома Н.Н. Башко участникам третьего этапа республиканской олимпиады по учебным предметам